Мэй Лэй з вясны 2022 года жыве ў Польшчы. Яна імігравала з М'янмы (Бірмы) праз год пасля ваеннага перавароту і крывава падаўленай рэвалюцыі ў абарону дэмакратыі. Журналісты выдання запыталіся, што ёй да спадобы ў Польшчы, а што раздражняе.
Сярод рэчаў, якія спадабаліся ў Польшчы, жанчына назвала шырокі выбар вегетарыянскай ежы ў крамах і рэстаранах, як і тое, што польскія сродкі па догляду за скурай на 100% арганічныя ды высокай якасці. У параўнанні з Бірмай ды шырэй Азіяй, Польшча з'яўляецца краінай, прыязнай да жывёл. У Варшаве даступны грамадскі транспарт, які запэўнівае высокую якасць паслуг. Апроч таго ў Польшчы вельмі акуратна, на вуліцах велізарная колькасць смеццевых бакоў, шмат смецця перапрацоўваецца. Яшчэ спадабалася тое, што Польшча - гэта краіна поўная прыгожых краявідаў - лясных, горных, азёрных і марскіх.
З таго, што раздражняе ў Польшчы, імігрантка выдзеліла бюракратыю. Гэта вельмі балючая рэч для мігрантаў, якія тут жывуць. Таксама складанасцю стала вывучэнне польскай мовы, асабліва цяжкае вымаўленне.
Будучы родам з краіны з цёплым кліматам, жанчыне было цяжка прызвычаіцца да нізкіх тэмператур і цёмна-шэрага неба на працягу многіх месяцаў. Як жыхарцы Паўднёва-Усходняй Азіі, у Польшчы ёй не хапае вострай ежы. Яшчэ адной праблемай стала неабходнасць кантраляваць сябе, каб часта не ўсміхнуцца. У Польшчы лічыцца дзіўным, калі камусьці ўсміхаешся ў краме, пякарні ці на вуліцы.
юл